19.03.2019 / 19:34

Авіябомбу часоў вайны знайшлі ў Светлагорскім раёне 1

Ратавальнікі Светлагорскага раённага падраздзялення МНС сёння выехалі ў вёску Сякерычы пасля паведамлення пра знойдзеную авіябомбу.

Вядома, што прадмет выявілі работнікі камунальнага меліярацыйнага прадпрыемства пры разборцы састарэлага будынка.

Як мяркуецца, гэта авіябомба часоў Вялікай Айчыннай вайны вагой каля 250 кг. Адлегласць да жылых дамоў складае каля 50 метраў.

Эвакуацыя жыхароў ня праводзілася, пагрозы насельніцтву няма.

0
mikola ramanau / Адказаць
19.03.2019 / 20:12
Hto za *hren* ? Zusim miniory-sapiory ne pracuiuc !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру