На працягу гэтага тыдня будзе марозна, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

У сераду снег будзе назiрацца паўсюдна на тэрыторыi краiны. Тэмпература паветра ў ноч на 7 студзеня — мiнус 8—15 градусаў, па поўднi — да мiнус 18, удзень — 5—12 марозу.

У чацвер i пятнiцуўначы 7—14, у асобных раёнах да 16—18, а ў ноч на 9 студзеня па ўсходзе Беларусi да 23 марозу.

Удзень у чацвер мiнус 7—14, у пятнiцу мiнус 2—7, па ўсходзе — да 10 марозу.

Толькi напрыканцы тыдня маразы аслабеюць.
Тэмпература паветра ў суботу мiнус 3—10 градусаў, па паўночным усходзе да 13 марозу. У нядзелю ўначы мiнус 4—11, па ўсходзе да 18 марозу, удзень — ад плюс 1 градуса па захадзе, да 6 марозу па ўсходзе. Паўсюдна снег.

Сяргей Куркач, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0