flickr.com

flickr.com

Бейсбаліст Майк Траўт падпісаў з клубам «Лос-Анджэлес Энджэлс» рэкордны кантракт у гісторыі спорту, паведамляе ESPN. За наступныя 12 гадоў у складзе клуба амерыканскі спартсмен атрымае $ 430 млн. Штогадовая зарплата Траўта складзе ў сярэднім каля $36 млн, што зробіць яго самым высокааплатным гульцом MLB.

Раней больш за ўсіх за сезон у MLB атрымліваў пітчар «Арызоны» Зак Грынкі - яго гадавы аклад складае $ 34,4 млн.

Папярэдні рэкорд па суме спартыўнага кантракту быў усталяваны мексіканскім баксёрам Саўль Альварэс. У кастрычніку 2018 года спартсмен падпісаў кантракт са стрымінгавым сэрвісам DAZN коштам $ 365 млн. Па гэтай дамове чэмпіён свету ў сярэдняй вазе па версіях WBC, WBA Super і IBO павінен правесці 11 баёў на працягу пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0