20.03.2019 / 09:16

Беларусь размесціць у Расіі дзяржаблігацыі на 30 мільярдаў расійскіх рублёў 5

Беларусь у наступныя два гады размесціць дзяржаўныя аблігацыі ў Расійскай Федэрацыі на суму да 30 млрд расейскіх рублёў (на сёння гэта 466,6 млн даляраў). Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў, апублікаваным у сераду на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Міністэрству фінансаў ажыццявіць у 2019-2020 гадах эмісію дзяржаўных каштоўных папер Рэспублікі Беларусь на суму да 30 млрд расейскіх рублёў (уключна) з тэрмінам абарачэння не менш за 1092 дзён на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі», - адзначаецца ў дакуменце, падпісаным прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам.

Дакументам вызначана, што грашовыя сродкі, атрыманыя ад размяшчэння дзяржаўных каштоўных папер, будуць залічвацца на банкаўскі рахунак Міністэрства фінансаў Беларусі, адкрыты АТ «Газпрамбанк» (РФ). Урад упаўнаважыў міністэрства юстыцыі на прадстаўленне ў адрас Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі заключэння аб адпаведнасці размяшчэння і (або) публічнага звароту дзяржаўных каштоўных папер у РФ патрабаванням заканадаўства Беларусі.

1
Жвір / Адказаць
20.03.2019 / 10:35
А гэта прынясе карысьць народнай гаспадарцы ?
0
Карсынскi / Адказаць
20.03.2019 / 10:49
Пачалi здаваць фiнансы. Усе па плану.
0
Электробус / Адказаць
20.03.2019 / 12:22
Будуць банкрутамі
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру