Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Новы прэзідэнт Казахстана прапанаваў перайменаваць сталіцу краіны Астану ў гонар першага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. Пра гэта Касым-Жамарт Такаеў заявіў сёння падчас інаўгурацыі.

«Неабходна ўвекавечыць імя нашага вялікага сучасніка — першага прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Абішавіча Назарбаева наступным чынам: наша сталіца павінна насіць імя нашага Прэзідэнта і называцца Нурсултан», — сказаў Такаеў пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта, паведамляе tengrinews.kz

Учора Нурсултан Назарбаеў падаў у адстаўку, адкіраваўшы краінай амаль 30 гадоў.

Горад на месцы сённяшняй сталіцы Казахстана быў заснаваны ў 1830 годзе і да 1961 года называўся Акмалінск, затым Цалінаград. У 1992 г. быў перайменаваны ў Акмалу (што азначае «Белая магіла»).

Калі Назарбаеў вырашыў перанесці сталіцу з Алматы ў Акмалу, горад атрымаў назву Астана («Сталіца»).

Хто такі Касым-Жамарт Такаеў, які будзе в.а. прэзідэнта Казахстана

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў перадае ўладу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0