Напад адбыўся ў в. Якавічы Маладзечанскага раёна, паведамляе абласная міліцыя.

Апоўначы ў міліцыю патэлефанавала жанчына, якая заявіла, што яе 57-гадовага мужа спрабавалі забіць. Высветлілася, што муж і жонка спалі ў розных пакоях, пакінуўшы незамкнутымі ўваходныя дзверы: чакалі вяртання сына.

Госць зайшоў у хату, прайшоў у пакой, дзе спаў гаспадар, і пачаў наносіць удары касой. Мужчына прачнуўся і паклікаў на дапамогу. Жонка ўдарыла агрэсара зэдлікам і патэлефанавала ў міліцыю.

Пацярпелага з колата-рэзанымі ранамі грудной клеткі, жывата, шыі і рук даставілі ў бальніцу. Падазраванага ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў затрымалі. 56-гадовы жыхар вёскі быў п'яны і не здолеў растлумачыць матывы сваіх паводзінаў. Ён змешчаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0