Лідары дэмакратычных партый і рухаў, якія збіраюцца ладзіць 24 сакавіка мітынг і канцэрт у Кіеўскім скверы Мінска, наведалі Мінгарвыканкам, каб узгадніць захады бяспекі на імпрэзе. Як расказаў Свабодзе па выніках візіту старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, сярод іншага абмяркоўвалі магчымасць павелічэння колькасці месцаў для правядзення масавых акцый у горадзе.

Паводле Барысава, чыноўнікі пагадзіліся, што ў кожным раёне Мінску мусіць быць адкрытая пляцоўка, дзе зборы, пікеты ды іншыя акцыі змогуць адбывацца паводле паведамляльнага прынцыпу ў мясцовыя органы ўлады. 

Пры гэтым апазіцыянерам прапанавалі падаць свае варыянты адрасоў, якія, з іхнага гледзішча, найбольш пасуюць на той ці іншай тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0