Грамадства1515

Фіксуюцца спробы незаконных уваходаў у акаўнты аўтараў «Нашай Нівы», хакеры пакінулі сляды

За апошні месяц мы зафіксавалі некалькі спробаў незаконных уваходаў у акаўнты, якія належаць аўтарам «Нашай Нівы».

Гаворка ідзе пра месенджары і сацыяльныя сеткі. 

У прыватнасці, невядомыя спрабавалі ўзламаць фэйсбук Арцёма Гарбацэвіча і зайсці ў тэлеграм Андрэя Дынько. 

Сёння раніцай была зафіксавана спроба няўдалага ўваходу ў тэлеграм Кацярыны Карпіцкай. 

У апошнім выпадку той, хто спрабаваў гэта зрабіць, карыстаўся спецыяльнымі магчымасцямі і, найхутчэй, меў клон сім-карты, на якую атрымаў дасланы праграмай лічбавы код. Паводле логаў, гэта адбылося раніцай у 06:54. Як атрымаць клон сім-карты? Трэба або фізічна сцягнуць арыгінал і зрабіць яго копію, або запытаць дадзеныя ў мабільнага аператара. 

Аднак у акаўнце стаяла двайная аўтарызацыя, таму пасля ўвядзення лічбавага кода праграма запытала дадатковы пароль, які злачынца не ведаў. 

Дзеянні такога характару можна трактаваць у рамках крымінальнага кодэксу. 

Праз тое, што спроба ўзлому была няўдалай, невядомыя не здолелі знішчыць свае сляды, таму мы маем ІР-адрас, з якога рабілася спроба. Гэта беларускі ІР-адрас. 

Наяўнасць відавочных слядоў дазваляе звярнуцца да праваахоўных органаў, каб высветліць асобы тых, хто незаконна цікавіўся асабістай і карпаратыўнай інфармацыяй.

Таксама гэта пакідае пытанні да мабільнага аператара, у сістэме якога існуе некалькі копій адной сім-карты. 

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?18

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Генадзь Туміловіч, толькі ўладкаваўшыся на працу ў Ізраілі, адразу ж уляпаўся ў скандал8

У сацсетках паскардзіліся, што міліцыя штрафуе за фатаграфаванне ў полі з васількамі. Гэта сапраўды так?5

Прэм'ер Літвы раскрытыкаваў рашэнне Польшчы ўвесці памежны кантроль5

Прапагандыстам удалося сарваць вечарыну памяці Ларысы Геніюш у Мінску3

«Гэта зусім іншы пад'езд». Беларусы скардзяцца на фармальную працу службы 115.бел1

Беларус расказаў, колькі можна зарабіць на клубніцах у Швецыі10

Польшча аднавіла кантроль на мяжы з Літвой. Што там цяпер адбываецца?

Пуцін паслаў у Баку вырашаць канфлікт з Аліевым свайго былога ад'ютанта

У Расіі арыштавалі за карупцыю былога намесніка кіраўніка Расгвардыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?18

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць