20.03.2019 / 12:48

Сіноптыкі расказалі, якім будзе канец сакавіка 2

Фота Юліі Міцкевіч

Пра гэта распавялі прадстаўнікі Белгідрамета, піша Tut.by

За 20 дзён сакавіка тэмпературны фон быў вышэй за кліматычную норму на 2—5 градусаў, — распавядае Аляксандр Бяганскі, начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета. — Па папярэдніх прагнозах, да канца месяца тэмпературны фон чакаецца вышэйшым за норму на 2—4 градусы. Сакавік у гэтым годзе цяплейшы, чым звычайна.

Якім будзе красавік? Такія высновы рабіць рана, кажа Аляксандр Бяганскі, паколькі прагнозы ў Белгідрамеце больш чым на тыдзень не складаюцца.

- Па сярэдніх кліматычных паказчыках красавік некалькі цяплейшы за сакавік, у сярэднім на 1 градус.

Эксперт распавядае: у кліматалогіі вясна надыходзіць тады, калі сярэднесутачная тэмпература паветра становіцца вышэй за нуль. У гэтым годзе такі «пераход праз нуль» адбыўся з 2 па 9 сакавіка.

— Гэта на паўтары дэкады раней, чым звычайна, а па паўднёвым захадзе краіны пераход зусім здарыўся яшчэ ў лютым

0
mikola ramanau / Адказаць
20.03.2019 / 13:07
Strasny budze.................
1
Жвір / Адказаць
20.03.2019 / 13:09
Сёньня (і ўчора) назіраў, як вароны скубуць тонкія галінкі на бярозах (пэўна яны цяпер крохкія) ды скідаюць іх долу. А іншыя вароны зьбіраюць тыя галінкі ў дзюбы, ды некуды носяць будаваць гнёзды. Во дзе інжынеры, во дзе архітэктары !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру