20.03.2019 / 13:57

Прэзідэнт Польшчы запрасіў Лукашэнку ў Варшаву 23

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда запрасіў Аляксандра Лукашэнку на ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя пачатку ІІ Сусветнай вайны. Вялікая міжнародная сустрэча мае адбыцца 1 верасня ў Варшаве. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацвердзілі ў Канцылярыі прэзідэнта Дуды.

— Польшча будзе ўшаноўваць гэтую дату разам з краінамі, з якімі мы сёння блізка супрацоўнічаем на карысць міру ў свеце паводле прынцыпаў міжнароднага права. Да іх адносяцца краіны NATO, ЕС і «Усходняга партнёрства», у тым ліку і Беларусь, як чалец апошняй ініцыятывы.

Як удакладнілі ў прэс-службе, ва ўсе краіны накіраваныя запрашэнні на імя кіраўнікоў дзяржаваў. Адпаведнае асабістае запрашэнне атрымаў і Аляксандр Лукашэнка.

Вядома, што ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы адбыліся першыя рабочыя сустрэчы з пасламі запрошаных краінаў. Цяпер чакаецца пацвярджэнне прыезду і складу дэлегацыяў.

11
мясцовы2 / Адказаць
20.03.2019 / 14:02
Калі ВВХ дазволіць, то паляціць.
20
mikola ramanau / Адказаць
20.03.2019 / 14:04
Treba pryehac u Warszawu  i skazac nekaki slou *usenarodnamu*.................Sto pra jago dumaem.....
8
Той самы / Адказаць
20.03.2019 / 14:05
Ён не паедзе. Масква не дасьць згоды.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру