20.03.2019 / 15:24

У Брэсце будуць судзіць «танкіста»: мужчына набыў сабе віртуальны танк за чужыя грошы 4

На мужчыну завялі крымінальную справу, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

29-гадовы жыхар Брэста знайшоў чужую банкаўскую картку, паведамляе падрабязнасці пракуратура. Мужчына вырашыў выкарыстаць грошы і набыў за іх віртуальны танк у камп’ютарнай гульні World of Tanks. А гэта кваліфікуецца як крадзеж.

Берасцейца знайшлі, завялі справу. Пакуль што ён на волі, пад падпіскай. Лёс «танкіста» вырашыць суд.

nn.by

3
фелікс / Адказаць
20.03.2019 / 16:54
Ён пэўна думаў, што за віртуальны танк яго пасадзяць у віртуальную турму.
2
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
20.03.2019 / 17:31
Зачем привязывал номер к аккаунту, заходил бы через тор в игру, никто б его не нашел.
0
0.5 / Адказаць
20.03.2019 / 18:40
Такой срок дают если угнать настоящий танк с боекомплектом. А то за цацку хотят человеку жизнь испортить.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру