20.03.2019 / 15:24

Geely мяняе ўмовы крэдытавання 2

БПС-Сбербанк» з 1 красавіка зменіць умовы крэдытавання куплі аўтамабіляў Geely вытворчасці завода «БелДжы». Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня праўлення БПС-Сбербанка Ігар Меркулаў, піша БелТА.

«Прынятыя нядаўна змены ўступяць у сілу з 1 красавіка. Па бюджэтных аўтамабілях стаўка па крэдыце застанецца ранейшай - 1,9% гадавых на існуючых умовах. Па аўтамабілях больш высокага сегмента, прэміум-класа, 3,9% гадавых», - сказаў Ігар Меркулаў.

Ён таксама нагадаў, што банкі могуць выдаць крэдыт фiзiчнай асобе ў выпадку, калі не больш за 40% яго даходу ідзе на пагашэнне крэдыту. «Пайшлі насустрач спажыўцам і прынялі рашэнне аб 40% сукупнага даходу сям'і, які ўлічваецца пры выдачы крэдыту для набыцця аўтамабіля», - дадаў старшыня праўлення банка.

2
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
21.03.2019 / 11:17
Ну вот и сдулось чудо белорусского народного авто)
0
Дед Мороз / Адказаць
22.03.2019 / 00:34
почитал отзывы - машина не очень :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру