Здарэнне адбылося ўчора, у панядзелак. Гэтак званы Плябанскі мост, што яднае вялейскія берагі колішняе сталіцы Літвы, часткова пашкоджаны. Правалілася частка дарожнага пакрыцця, што злучаў мост з перадмастовым умацаваннем. У выніку быў

моцна ўскладнены рух на асноўнай аўтамагістралі краіны Вільня-Клайпеда.
Рух аўтамабіляў рэгулюецца на аб'ездавыя дарогі. У дадатак Плябанскі мост увадначассе ёсць і часткаю цеплаправоду – у яго канструкцыях схаваныя шмат трубаў, што пастаўляюць ваду і цяпло ў завялейскую частку гораду. Каб пазбегуць горшае аварыі, цеплаправод часова адлучылі. Замест яго ўключылі рэзэрвавую кацельню Шылка, што ў мікрараёне Віліямпаль. Энергетыкі праз тое церпяць немалыя страты.

Правядзенню рамонтных работаў перашкаджае моцны мароз. Калі будзе адноўлены звычайны рух на трасе Вільня-Клайпеда, чынавенства не паведамляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?