20.03.2019 / 17:13

Ратавальнікі з Акцябрскага МНС не атрымлівалі паведамлення пра мініраванне 6

Супраць актывіста Андрэя Павука з пасёлка Акцябрскі (Гомельская вобласць) распачалі крымінальную справу за фальшывае паведамленне пра мініраванне. Пра гэта паведаміла ў сацсетках жонка актывіста і блогера Вольга.

Таксама пра крымінальную справу напісаў і Следчы камітэт.

Паведамляецца, што крымінальная справа распачата па ч.1 арт.340 Крымінальнага кодэкса «па факце заведама фальшывага паведамлення пра мініраванне будынка райвыканкама».

Следчы камітэт сцвярджае, што паведамленне пра закладзеную выбуховую прыладу паступіла сёння раніцай на электронную пошту Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Таксама паведамляецца, што работнікі і наведвальнікі райвыканкама эвакуіраваны, а на месцы здарэння працавала сапёрна-піратэхнічная група.

У сваю чаргу у Акцябрскім аддзеле МНС журналісту Еўрарадыё паведамілі, што не атрымлівалі паведамленняў пра мініраванне.

Раніцай стала вядома, што блогера затрымалі, але цяпер ён знаходзіцца на волі.

0
фелікс / Адказаць
20.03.2019 / 17:17
У сваю чаргу у Акцябрскім аддзеле МНС журналісту Еўрарадыё паведамілі, што не атрымлівалі паведамленняў пра мініраванне.

Вось гэта паварот, як той казаў. Цікавенька.
0
Gor / Адказаць
20.03.2019 / 17:39
[Рэд. - выдалена]
0
меркаванне / Адказаць
20.03.2019 / 18:25
Нізкія прыёмчыкі ў шунявых.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру