20.03.2019 / 17:48

Гродзенскім студэнтам загадалі падчас Дня Волі ісці на пары або ехаць дадому 9

Студэнты ГрДУ расказалі Hrodna.life, што ФКіТа на час правядзення свята паставілі пары. А студэнтам матфака сказалі напісаць заяву, каб паехаць у суботу дамоў.

Студэнты кажуць, што пары па суботах былі і раней, але ў першай палове дня, а не другой. Цікава, што студэнтам ФкіТа змянілі корпус для правядзення заняткаў — з таго, што знаходзіцца на Кастрычніцкай на Леніна, які знаходзіцца далей ад правядзення Дня Волі.

Каментар у прэс-службе ўніверсітэту пакуль што ўзяць не атрымалася.

Свята адбудзецца 23 сакавіка з 13.00 да 17.00 у Каложскім парку. Святкаванне пройдзе ў фармаце фестывалю. Выступяць Dzieciuki, Лявон Вольскі, Крама, Зміцер Вайцюшкевіч і «Дай Дорогу!».

0
меркаванне / Адказаць
20.03.2019 / 18:21
Баляваць можа толькі саўхозны правадыр?
1
Сяргей з Менску / Адказаць
20.03.2019 / 18:28
Будзь мужным! Магутна ярмо друзгачы! Ідзі сам наперад другіх ведучы!
1
П.В. / Адказаць
20.03.2019 / 18:48
і перапынак 3,5 гадзіны? ну-ну…
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру