Жыхар вёскі Зазыбы Віцебскага раёна 19 сакавіка падчас паходу ў лес наткнуўся на сляды раскопак чорных капальнікаў і ўбачыў буйны прадмет, паведамляе абласное УУС.
Сапёры высветлілі, што гэта фугасная авіябомба ФАБ-100. Для яе размініравання сапёрна-піратэхнічнай групе патрабаваўся спецыяльны дазвол. Да гэтага часу небяспечная знаходка была ўзятая пад ахову супрацоўнікамі міліцыі.
20 сакавіка снарад абясшкодзілі.