20.03.2019 / 19:03

П'яны бяспраўнік у Гародні пратараніў агароджу і ледзь не ўрэзаўся ў міліцэйскі аўтамабіль ВІДЭА

П'яны бяспраўнік у Гародні пратараніў агароджу і ледзь не ўрэзаўся ў сустрэчны міліцэйскі аўтамабіль, паведамляе абласное ДАІ.

БМВ пад кіраваннем 29-гадовага мужчыны занесла на прамым участку дарогі. Легкавік знёс знак і агароджу на раздзяляльнай паласе і практычна вылецеў на сустрэчную паласу, па якой ехаў аўтамабіль Дэпартамента аховы. Машыны ледзь не сутыкнуліся.

Міліцыянты забралі ў кіроўцы ключы ад аўто і затрымалі яго. Малады чалавек па ўсіх прыкметах знаходзіўся ў стане ап'янення. Прайсці медыцынскі агляд ён адмовіўся. Пасведчанне кіроўцы ён ніколі не атрымліваў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру