20.03.2019 / 19:29

У Барысаве мужчына прадаў аўтамабіль за 400 рублёў, а потым скраў яго 1

Міліцыянеры ў Барысаве затрымалі 38-гадовага мужчыну, падазраванага ў крадзяжы аўтамабіля. Зламыснікам аказаўся былы ўладальнік машыны.

Ён прадаў сваю старэнькую «Мазду» ў лютым за 400 рублёў.

У пачатку сакавіка п'яны былы ўладальнік аўтамабіля ішоў па тэрыторыі гаражнага кааператыва. Там убачыў «Мазду», якая яму нядаўна належала. Падабраўшы ключ, ён запусціў рухавік і з'ехаў. Неўзабаве зламыснік трапіў у ДТЗ і збег з месца здарэння.

Распачалі крымінальную справу па ч.1 арт.205 КК Беларусі (крадзеж).

1
Казік / Адказаць
20.03.2019 / 19:40
Убачыў сваю былую, накацілі салодкія ўспаміны... Паняць і прасціць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру