20.03.2019 / 23:19

Прэзідэнт Грузіі — азербайджанцам: Я не буду гаварыць з вамі па-руску. Гэта не тая мова, якая нас аб'ядноўвае 31

Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што розныя нацыянальнасці, якія пражываюць на тэрыторыі краіны, павінна аб'ядноўваць адна мова, аднак гэта не руская. Пра гэта яна сказала ў Гардабані падчас святочнага мерапрыемства этнічных азербайджанцаў з нагоды свята Наўруз-байрам, перадае Грузия Online.

«Супольная будучыня заснавана на тым, што нас звязвае адна мова… Я не магу гаварыць з вамі на рускай мове — гэта выключана, бо гэта — не мова, якая нас аб'ядноўвае. Я магу вывучыць некалькі слоў на азербайджанскай і сказаць вам «Наўруз-байрам ізінмубарак». І вывучу яшчэ больш. Але ваша будучыня, будучыня моладзі, і наша супольная будучыня ўсё ж такі залежыць ад таго, каб мы гаварылі на адной мове», — заявіла Зурабішвілі.

Пры гэтым прэзідэнт адзначыла важнасць захавання азербайджанскай мовы і культуры.

11
Дед Мороз / Адказаць
20.03.2019 / 19:48
Чотка!
203
Палівач / Адказаць
20.03.2019 / 19:55
Не вельмі разумная пані. Гаварыць трэба на той мове, якую ўсе разумеюць.
27
Той самы / Адказаць
20.03.2019 / 20:57
Так можа сказаць чалавек адукаваны, але найперш патрыёт сваёй дзяржавы, які разумее тыя няшчасьці, тую пралітую кроў Грузіі, якая цалкам на віне імпэрскай, нялюдзкай Расеі.

Нам яшчэ далёка да ўзроўня такога дзяржаўнага дзеяча, кіраўніка Беларусі. Далёка, але мы дойдзем, як сказаў паэт.
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру