На станцыі Лотва дзеянні мясцовага жыхара ледзь не прывялі да трагедыі. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Стаўчыкаў.
Мужчына, знаходзячыся на чыгуначнай станцыі Лотва, заўважыў, што на рэйках знаходзіцца сабака. У гэты час па тым жа пуці імкліва набліжаўся цягнік. Не раздумваючы, мужчына кінуўся на рэйкі, каб выратаваць сабаку.
Машыніст экстранна затармазіў. Мужчына і жывёла не пацярпелі.