20.03.2019 / 21:53

У Магілёве адбыўся хрэсны ход супраць «садомскіх захапленняў» 2

У нумары № 23 ад 20 сакавіка выданне «Вечерний Могилев» расказала, як прайшоў хрэсны ход супраць «садомскай ідэалогіі». Раней прадстаўнікі Магілёўскай епархіі заявілі, што ніякага шэсця не было, паколькі на яго не далі блаславення.

Але газета сцвярджае, што блаславенне было. Паводле газеты, 16 сакавіка ў суботу праваслаўныя вернікі сабраліся ў храме ў гонар Святых Іякіма і Ганны (раён завода Кірава), дзе быў адслужаны малебен.

— Цяпер аказваецца велізарны ціск і здзяйсняюцца нападкі на хрысціянскія асновы жыцця. Навязваюцца еўрапейскія стандарты, а на самай справе амаральныя, непаўнацэнныя ўзаемаадносіны мужчыны і жанчыны, — заявіла адна з удзельніц шэсця.

Як сцвярджае ў канцы матэрыялу аўтар газеты Вікторыя Карпава, насамрэч хрэсны ход ня быў «мерапрыемствам супраць ЛГБТ-супольнасці»:

— Шмат гонару прысвячаць садамітам асобны хрэсны ход, — заявіла яна.

2
litwin / Адказаць
21.03.2019 / 00:46
рпц:шники баяцца канкурэнцыі
2
просто интересно / Адказаць
21.03.2019 / 08:57
Один вопрос: услуги ЖКХ, милиции и медиков оплатили по прайсу?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру