20.03.2019 / 22:08

У Італіі кіроўца з Сенегала падпаліў школьны аўтобус з 51 дзіцем — помсціў за гібель мігрантаў ВІДЭА 14

У Італіі затрымалі 47-гадовага кіроўцу, выхадца з Сенегала, які падпаліў аўтобус з дзецьмі ў адказ на гібель мігрантаў у Міжземным моры. Як паведамляе The Telegraph, кіроўца школьнага аўтобуса заявіў, што помсціць за тысячы мігрантаў-афрыканцаў, якія патанулі ў Міжземным моры, спрабуючы даплыць на Еўропы.

«Ніхто не выжыве. Спыніце гібель людзей у моры або я ўчыню разню», — пагражаў ён, кажа паліцыя.

Кіроўца вёз у аўтобусе 51 вучня сярэдняй школы недалёка ад горада Крэмона на спартыўнае мерапрыемства. Па дарозе ён рэзка змяніў напрамак у бок суседняга Мілана. Ён накіраваў аўтобус у аўтамабілі на ажыўленай трасе, перш чым яго спыніла паліцыя. Затым ён абліў аўтобус бензінам і падпаліў.

Паліцэйскія разбілі вокны ў аўтобусе, праз якія ўсе дзеці паспяхова эвакуіраваліся. Сама меней 12 дзяцей даставілі ў бальніцу з-за ўдараў, атручэння прадуктамі гарэння і шоку.

Ужо пасля эвакуацыі пасажыраў аўтобус выгарэў дашчэнту.

5
Че / Адказаць
20.03.2019 / 22:18
Пускай едет к себе обратно в сенегал, что-то мне кажется его и ему подобных не звали в европу
4
tt-34 / Адказаць
20.03.2019 / 22:24
Надо было после эвакуации малышей водилу туда обратно вернуть )
Новость жесть, конечно
6
Палкоўнік Зэман / Адказаць
20.03.2019 / 22:40
Усiх пагрузiць на карабель i адправiць у Сiнегал, Конга, Зiмбабвэ i г.д.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру