21.03.2019 / 06:25

Зяленскі назваў умову, пры якой ён бы зняўся з прэзідэнцкай гонкі 4

kp.ua

Кандыдат на пасаду кіраўніка Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што саступіў бы сваё месца ў прэзідэнцкай гонцы музыку, лідару рок-гурта «Акіян Эльзы» Святаславу Вакарчуку, калі б той балатаваўся.

Пра гэта Зяленскі паведаміў на сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэс-асацыяцый, перадае партал «Украінскія навіны».

«Я і яшчэ адзін музыкант [Вакарчук], усе мы прадэманстравалі жаданне нешта зрабіць, пайсці ў палітыку. Калі б Слава быў [кандыдатам], я б саступіў яму», — адзначыў шоўмэн.

«Калі ласка, калі ты верыш, калі адчуваеш у сабе сілы, табе не слабо — давай, мы падтрымаем рэйтынгамі, людзьмі, ідэямі», — дадаў ён.

Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў, Зяленскі лідзіруе ў рэйтынгах першага туру, а ў другім перамагае ўсіх магчымых супернікаў. Першы тур выбараў адбудзецца 31 сакавіка.

24
Электробус / Адказаць
21.03.2019 / 08:00
Блазан
41
алекс / Адказаць
21.03.2019 / 08:12
Ё цырк з канямі, а ё цырк ва Украіне. Самае смешнае што пасля выбару шоўмэна на вышэйшую дзярж.пасаду прынцыпова там нічога не зменіцца. Зяленскі працягне гастролі й карпаратывы і ніхто асабліва не будзе супраць. Каламойскі дакладна)
16
Васіль / Адказаць
21.03.2019 / 09:41
Хітры. Хоча, каб выбарцы, якія былі за Вакарчука, прагаласавалі за яго. Толькі што Вакарчук украінец, а Зяленскаму ўсё ўкраінскае фіялетава.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру