21.03.2019 / 09:04

Мэр Мінска распавёў, ці будзе ўводзіцца абмежаванне на рух легкавых аўто ў цэнтры горада 1

Фота БелТА

Мінгарвыканкам не плануе ініцыяваць увядзенне абмежаванняў руху легкавых аўтамабіляў у цэнтры сталіцы. Пра гэта ў інтэрв'ю БелТА паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак.

«Што тычыцца легкавых прыватных аўтамабіляў, то нейкіх часавых (па часе, днях тыдня) ініцыятыў пакуль няма і асабіста праяўляць іх не буду. Не бачу вострай неабходнасці. У дачыненні да грузавых аўтамабіляў разумныя ініцыятывы будуць. Усё будзе рэалізавана праз дарожныя знакі», - сказаў ён.

Па словах мэра, у Мінску сёння шмат праблем з рухам з-за ДТЗ, рамонтна-будаўнічых работ, у выніку чаго ўзнікаюць заторы, дзе разам з асабістымі аўтамабілямі стаіць і грамадскі транспарт. «Нам у першую чаргу трэба навесці парадак у гэтым кірунку. Безумоўна, машын з часам будзе больш, пытанні будуць узнікаць. Мы зробім упор на развіццё грамадскага транспарту, каб ён стаў зручным для пасажыраў. Гэта павінна зняць частку праблем, а потым будзем думаць пра абмежаванні», — дадаў Анатоль Сівак.

0
bane / Адказаць
21.03.2019 / 10:33
калі народ абярэ- то тады гэны чыноўнік будзе Мэрам !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру