21.03.2019 / 09:23

ЗША перакінулі ў Еўропу шэсць стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў B-52 3

Шэсць стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў ВПС ЗША B-52, дыслакаваных на базе ў штаце Луізіяна, былі перакінутыя ў Еўропу для «інтэграцыі на тэатры дзеянняў і ўдзелу ў паветраных вучэннях» сумесна з саюзьнікамі і партнёрамі па НАТА. Пра гэта паведаміла ў сераду амерыканская тэлекампанія CNN, ахарактарызаваўшы перакідку ў якасці сігналу, прызначанага Расіі на пятую гадавіну яе т.зв. «уз'яднання» з Крымам.

Па дадзеных тэлекампаніі, група B-52 Stratofortress прызямлілася на авіябазе Вялікабрытаніі Фэйрфорд ў канцы мінулага тыдня. У панядзелак чатыры бамбавікі «выканалі палёты ў некалькі месцаў у Еўропе, у тым ліку над Нарвежскім, Балтыйскім марамі (Эстонія) і Міжземным морам (Грэцыя)», прыводзіць CNN дадзеныя, атрыманыя ў ВПС ЗША.

2
mikola ramanau / Адказаць
21.03.2019 / 11:54
Velmi dobra !
1
Жвір / Адказаць
21.03.2019 / 17:29
Ну, у гэтым ёсьць патрэба. Людзі ж бачаць, як Расея едзе з глузду, трэба неяк бараніцца...
0
Дед Мороз / Адказаць
21.03.2019 / 20:13
Кстати неплохие рабочие лошадки (хоть и старички) :) По всем показателям превосходят Ту-95 :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру