21.03.2019 / 09:54

У Верхнядзвінскім раёне 69-гадовы мужчына праваліўся пад лёд 1

20 сакавіка ў службу выратавання Верхнядзвінскага раёна паступіла паведамленне аб тым, што на Асвейскім возеры ў палонку праваліўся мужчына. Ён знаходзіўся на адлегласці каля 20 метраў ад берага, піша 112.by.

69-гадовага мужчыну вынялі з вады і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне». Пенсіянера шпіталізавалі ва ўстанову аховы здароўя.

Як высветлілася пазней, мужчына выйшаў на лёд з мэтай аматарскай лоўлі рыбы і рухаючыся па возеры праваліўся ў палонку.

1
Усяслаў / Адказаць
21.03.2019 / 10:04
Гэта не здзіўляе, бо Верхнядзвінск - горад на дзвух берагах, але без мастоў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру