21.03.2019 / 11:12

У Вілейцы у ДТЗ трапіў аўтамабіль з пяццю дзецьмі

Як распавёў «Шляху Перамогі» старшы дзяржаўтаінспектар Ягор Кузмічоў, здарэнне адбылося 20 сакавіка на скрыжаванні вуліц Маркава і 17 верасня.

Кіроўца Renault Espace, рухаючыся па другараднай дарозе, не саступіў дарогу Renault Megane, які ехаў па галоўнай. У выніку адбылося сутыкненне.

У Renault Espace ехалі пяцёра дзяцей, усе знаходзіліся ў дзіцячых спецыяльных утрымлівальных прыладах. Ніхто не пацярпеў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру