21.03.2019 / 11:21

Лукашэнка расказаў, якім чынам падымаецца імідж краіны 2

Рэалізацыя сумесных праектаў з такімі вядомымі ў свеце кампаніямі, як «Штадлер», сур'ёзна падымае імідж Беларусі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй адміністрацыйнага савета, уладальнікам кампаніі «Штадлер Рэйл Груп» Петэрам Шпулерам, піша БелТА.

«Мы ў Беларусі стварылі сапраўды саліднае прадпрыемства (сумесны завод «Штадлер Мінск»). Ваша прадпрыемства даўно ўжо вядома ва ўсім свеце, але тое, што на гэтай карце з'явілася Беларусь з вытворчасцю прасунутага чыгуначнага, электрычнага транспарту — гэта, вядома, сур'ёзна падымае імідж краіны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

3
фелікс / Адказаць
21.03.2019 / 11:25
Калі ты выймеш з краіны расейскую пятку, то адназначна падымеш імідж - і свой, і краіны.
0
Эхо / Адказаць
21.03.2019 / 18:31
Имидж страны повышают правила, а не исключения из правил. "Штадлер Минск" в Беларуси выглядит даже не как исключение, а как парадокс.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру