03.04.2019 / 18:04

Arche объявляет скидки на тематические издания по истории БНР 1

Штогод беларусы як у краіне, так і па-за ейнымі межамі зьбіраюцца разам, каб адзначыць чарговую гадавіну ўваскрасеньня Бацькаўшчыны — урачыстасьць адраджэньня Беларускае дзяржавы. Ейны трывалы пачатак быў пакладзены 101 год таму Трэцяю Ўстаўною граматаю Беларускае Народнае Рэспублікі, прынятай пасьля цяжкіх дэбатаў уночы з 24 на 25 сакавіка 1918 году ў Менску.

Новая акцыя Arche мае за мэту расплюшчыць беларусам вочы на нашую блізкую гісторыю, узбагаціць іх грунтоўнымі ведамі, якія вытрымаюць праверку пры кожным сутыкненьні з хлусьнёю ды маніпуляцыяй.

У межах акцыі прапануюцца 6 папяровых і 11 электронных выданьняў, прысвечаных гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Цэны на іх зьніжаныя.

Пачынаецца падборка з успамінаў непасрэднага відавочцы абвяшчэньня незалежнасьці БНР, вядомага мовазнаўца й гісторыка Яна Станкевіча, запісаных пад назовам «Узыходзіла сонца незалежнае Беларусі. Да абвешчаньня незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 г.», што зьмяшчаюцца ў зборніку ягоных публіцыстычных і навуковых твораў «За родную мову й праўдзівы назоў».

Таксама прапануецца манаграфія дасьледніцы з Торуньскага ўнівэрсытэту Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».

Кніга Ўладзімера Ляхоўскага «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.)» багата ілюстраваная. Яна дасьледуе, як на пачатку ХХ ст. моладзь далучылася да незалежніцкага руху й стала ягонаю важкаю сілаю.

Кніга «Балахоўцы. Сведчанні, дакументы, даследаванні» расказвае пра вайсковае змаганьне за незалежнасьць Беларусі ў 1918-1921 гадох. Асаблівую ўвагу выклікае глыбокае даследаваньне гісторыка Юрася Юркевіча «Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі».

Сярод электронных публікацый прыцягвае ўвагу Гісторыя БНР у карцінках. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. У ім публікуюцца сотні толькі аўтэнтычных фотарэпрадукцыяў, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакумэнты (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсыміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.

Акцыя дзейнічае ад 20 да 31 сакавіка.

Інфармацыя пра тое, якія яшчэ кнігі і публікацыі можна атрымаць у яе часе і як гэта зрабіць, ёсць на сайце Arche.

ТАА «Гайсак» УНН 191768717

0
Алякасандр / Ответить
03.04.2019 / 22:59
Надо брать пример с этих  воинов, так как   впереди Смоленск!
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера