Няўстойлівае надвор'е з парывістым ветрам чакаецца ў выходныя, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.
У пятніцу ўначы атмасферны фронт будзе вызначаць на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Днём ападкаў не прагназуецца. Раніцай і днём у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Ноччу + 1—7, днём — +6—11, па паўднёвым захадзе — да +13.
У суботу, 23 сакавіка, толькі днём па крайнім паўночным захадзе краіны невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы будзе ад мінус 3 да +2, днём — +6—13, па паўднёвым захадзе — +14-16.
Паводле pogoda.by у Гродне ў суботу без ападкаў, сонечна і +10
У нядзелю, 24 сакавіка, чарговая сістэма атмасферных франтоў з поўначы захаду Еўропы прынясе новую порцыю вільготнага паветра. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём у крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу — + 1-7, днём будзе ад +6 да 12.
У Мінску чакаецца невялікі дождж і +7—9.
У панядзелак, 25 сакавіка, ноччу прагназуецца без істотных ападкаў, днём пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу ў асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы чакаецца ад мінус 3 да плюс 3, днём — + 3-10.