21.03.2019 / 12:33

18-гадовы расіянін пад амфетамінам прыйшоў у магілёўскую падатковую

Знешні выгляд і погляд хлопца прыцягнуў увагу паставога міліцыянта, бо ў хлопца былі пашыраныя зрэнкі.

Пры праверцы дакументаў хлопец прад'яўвіў пашпарт грамадзяніна Расіі, які, праўда, меў істотны дэфект.

На месца была выкліканая група затрымання, паведамляе mogilevnews.by. Хлопца даставілі ў міліцыю. Высветлілася, што наркотыкі ён насіў з сабою: ён меў пры сабе больш за грам амфетаміна.

Цяпер маладога чалавека чакае разбіральніцтва і суд.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру