21.03.2019 / 12:56

Расійскае абвінавачанне патрабуе 6 гадоў зняволення для ўкраінца Паўла Грыба, які знік пасля паездкі ў Гомель 7

Фота Радыё Свабода

Бок абвінавачвання падчас суда ў расійскім Растове-на-Доне патрабуе для ўкраінца Паўла Грыба 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Пра гэта ў сябе ў фэйсбуку напісаў расійскі актывіст Вячаслаў Разанцаў.

Павел Грыб знік пасля перасячэння ўкраінска-беларускай мяжы 24 жніўня 2017 года. Ён накіроўваўся ў Гомель на сустрэчу з Таццянай Яршовай (у інтэрв'ю журналістам яна прызналася, што сустрэча адбылася з ініцыятывы ФСБ).

МУС Беларусі паведаміла, што не затрымлівала Грыба, а 7 верасня высветлілася, што Павел Грыб знаходзіцца ў расійскім СІЗА ФСБ у Краснадары. Расійскія сілавікі сцвярджаюць, што затрымлівалі хлопца ў Смаленскай вобласці.

Грыба вінавацяць па артыкуле 205.1, частка 1 КК Расіі — гэта значыць схіленне да тэракту.

5
Казік / Адказаць
21.03.2019 / 13:31
Шуняўкі - шасцёркі ФСБ.
31
Жора / Адказаць
21.03.2019 / 16:55
Считаю саму постановку вопроса: "Кто такие белорусы - европейцы или еврозийцы?" - не правильной. Мы просто русские люди. Не нужно нас относить в какие-то заумные категории и усложнять тему определения идентичности. 
2
Усяслаў / Адказаць
21.03.2019 / 18:33
Чаму украінцы не арыштуюць некалькі расіян па надуманнаму абвінавачанню?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру