21.03.2019 / 14:36

Улетку ў Верхнім горадзе будуць бясплатна паказваць кіно 2

Проект Open Air Cinema — кінапаказы пад адкрытым небам — стартуюць у Верхнім горадзе 1 чэрвеня, паведаміў «Мінск-Навінам» гендырэктар «Кінавідэапраката» Павел Скалабан.

Фільмы на свежым паветры будуць дэманстраваць на працягу ўсяго лета, а таксама ў верасні.

«Будзем паказваць карціны рэжысёраў розных краін — Францыі, Германіі, Італіі і іншых, - удакладніў П. Скалабан. - Праграма некаторых вечароў прывязаная да святаў нацыянальных культур. Напрыклад, падчас «Тбілісобы» (пройдзе 20 ліпеня) прадэманструем грузінскія фільмы. У сувязі з 95-годдзем беларускага кінематографа, якое адзначаюць увесь 2019 год, плануем дэманстраваць і айчынныя карціны.

Імправізаваная зала будзе ў дворыку гатэля «Манастырскі». Сеансы традыцыйна арганізуюць увечары.

0
mikola ramanau / Адказаць
21.03.2019 / 14:52
Dobra prydumali !
1
Дед Мороз / Адказаць
22.03.2019 / 03:16
хорошая идея - хоть чипсами не будет так вонять как зачастую в кинотеатрах :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру