Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі з днём нараджэння, сёлета яму споўнілася 84 гады. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Усё сваё жыццё вы прысвяцілі захаванню хрысціянскіх традыцый, стаўшы добрым і мудрым настаўнікам для многіх тысяч вернікаў і святароў», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць заслугі Мітрапаліта Філарэта ва ўсталяванні міжканфесійнага дыялогу. «Будучы адным з самых аўтарытэтных іерархаў у праваслаўным свеце, вы ўнеслі значны ўклад у адраджэнне Беларускай праваслаўнай царквы, зрабілі шмат для ўмацавання дзяржаўна-царкоўных адносін. Няхай і ў далейшым вашы мудрасць і малітвы дапамагаюць людзям у пошуку жыццёвых арыенціраў і імкненні да новых здзяйсненняў», — пажадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0