21.03.2019 / 15:47

Міністр інфармацыі даў параду пісьменнікам 2

Рэкамендацыя добрых кніг для чытання — справа не толькі бібліятэк, але і грамадскасці, у тым ліку публіцыстаў і пісьменнікаў. Такое меркаванне сёння выказаў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на сустрэчы ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага, паведамляе БелТА.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі пісьменнікі, паэты, публіцысты, выдаўцы з Гродзенскага рэгіёна, калектыў бібліятэкі. Падчас дыялогу была закранутая тэма папулярнасці кніг, іх прасоўвання.

«Лічу, што прапаганда той ці іншай кнігі, рэкамендацыя творы, напрыклад, як добрай прылады для выхавання, справа не толькі і не столькі бібліятэкараў, колькі грамадскасці: ад педагогаў да пісьменнікаў і публіцыстаў. Чым больш будзе абмеркаванняў таго, што чытаюць, што варта прачытаць, чым больш будзе аўтарытэтных меркаванняў на гэтую тэму, тым больш будуць да іх прыслухоўвацца», - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч і дадаў, што таксама развіваецца кнігавыдавецкая сфера: у Беларусі ў мінулым годзе пабачылі свет звыш 9,6 тыс. назваў кніг і брашур.

0
Ёпрст / Адказаць
21.03.2019 / 18:01
Як там справы з нашай нобеляўскай лаурэаткай :-) Вось Карлюкевіч калі-небудзь адназначна не будзе міністрам і хто будзе яго помніць?
0
Дед Мороз / Адказаць
22.03.2019 / 01:15
фота смешнае… хотя это же БелТА делало (тогда понятно всё и с фото и со статьёй в принципе)

ладно не об этом:
пусть ответит тогда почему:
1)  не могут дать помещение (организовать встречу) - с нашим Нобелевским лауреатом Светланой Алексиеевич?! 
2) почему тогда библиотеки не принимают книги нобелевского лаурета Светланы Алексиевич?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру