21.03.2019 / 16:57

Звольнілі кіраўніка «Беллегпрама» Яфімчыка 2

Вызвалены ад выканання абавязкаў старшыня канцэрна «Беллегпрам» Мікалай Яфімчык. Адпаведная пастанова ўрада з'явілася на нацыянальным прававым партале.

Мікалай Васільевіч Яфімчык нарадзіўся ў 1960 годзе ў Салігорскім раёне. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2001 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

З 1997 года быў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях ЗАТ «Калінка», а ў 2003 годзе стаў генеральным дырэктарам ААТ «Купалінка».

Кіраўніком «Беллегпрама» ён стаў у 2014 годзе.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

У кастрычніку 2018 года Лукашэнка крытыкаваў Яфімчыка за тое, што форма для Еўрапейскіх гульняў ад «Беллегпрама» аказалася горшай, чым формы прыватных прадпрыемстваў.

0
Дед Мороз / Адказаць
21.03.2019 / 21:10
У меня по сути только 1 вопрос: - Что это за концерн "Беллегпром"?! Что это? Зачем создавался и нужен в принципе?! И нужен ли вообще?!
0
Алесь / Адказаць
21.03.2019 / 21:51
Гэты канцэрн дауно трэба расфармiраваць. Незразумела чым ен займаецца. Дакладна не легкай прамысловасцю, а некалькiмi дзясяткамi збанкрутаваных прадпрыемствау, што толькi й ведаюць, як смактаць грошы з бюджэту.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру