21.03.2019 / 17:38

Bloomberg даведаўся пра варыянты захавання Пуціным улады: анексія Беларусі альбо варыянт Назарбаева 9

У адміністрацыі Уладзіміра Пуціна разглядаюць варыянты, пры якіх ён можа застацца пры ўладзе пасля 2024 года, паведамляе Bloomberg са спасылкай на некалькі крыніц, блізкіх да Крамля.

Фота: kremlin.ru.

Адным з такіх сцэнарыяў можа стаць так званае «далучэнне» да Расіі Беларусі.

Нібыта ўзначаліўшы новаствораную дзяржаву, Пуцін змог бы абысці абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў у Расіі, не змяняючы пры гэтым канстытуцыі.

Іншы варыянт для Пуціна застацца пры ўладзе ў Расіі прадугледжвае сцэнар, падобны таму, які рэалізаваў у Казахстане прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў.

Пакінуўшы пасаду кіраўніка дзяржавы свайму даверанаму хаўрусніку, ён, тым не менш, застаўся старшынёй Рады нацыянальнай бяспекі, захаваўшы за сабой ключавыя паўнамоцтвы.

У той жа час ні адзін з гэтых сцэнарыяў пакуль што не ўзгоднены.

Пазней у Крамлі адрэагавалі на гэтую публікацыю Bloomberg. У адміністрацыі Уладзіміра Пуціна сцвярджаюць, што артыкул пра сцэнары захавання ім улады пасля 2024 года не больш, чым «вольныя практыкаванні». Пра гэта сказаў прэс-сакратар кіраўніка Крамля Дзмітрый Пяскоў.

5
litwin / Адказаць
21.03.2019 / 17:46
файна, безумоўна акупацыя партызанскай сярэдніх памераў краіны эўропы улусам не магчыма алеж спекуляцыі дапамагаюць нашай справе ...
6
Тулуп / Адказаць
21.03.2019 / 20:47
litwin, если предложат то, от чего не сможет отказаться, человек, похожий на Лукашенко, у руля партизанской, средних размеров  страны, то всё возможно.
 Вы утром проснётесь и из новостей, узнаете, что стали частью улуса.......
20
гоблін / Адказаць
21.03.2019 / 21:01
Самоудовле? Своими национальноозабоченными высера? Ну, продолжайте, не буду мешать, болтуны-неуда
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру