Двое мужчын хацелі пераправіць тавар у Балтыю. Іх узялі з доказамі злачынства падчас закладкі цыгарэт у грузавыя чыгуначныя вагоны.

Закладка цыгарэт ажыццяўлялася побач з адным з рудаўпраўленняў «Беларуськалія». Тавар грузілі ў вагон з угнаеннямі. Усяго канфіскавалі 12 000 пачкаў цыгарэт «Фэст».

У мужчын былі: шуфель, дрот для пламбавання, а таксама 88 пломбаў і выраблены саматужным спосабам пламбіратар, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Калі кантрабандысты ўбачылі супрацоўнікаў міліцыі, яны кінуліся бегчы. Але іх удалося затрымаць. Адзін з мужчын адразу ва ўсім прызнаўся, а другі — прыкінуўся, што спаў, сказаўшы, што з вечара спіць проста ў чыстым полі.

Цяпер затрыманыя адмаўляюць нават тое, што яны знаёмыя. Адзін фігурант з Брэсцкай вобласці, другі — са Слуцка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0