21.03.2019 / 20:47

«Слугу народа — 3» з Зяленскім пакажуць за некалькі дзён да прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне ТЫЗЕР

Прэм'ера трохсерыйнага серыяла Слуга народа — 3 адбудзецца ў сераду, 27 сакавіка.

Па сюжэце трэцяга сезона прэзідэнт Васіль Галабародзька (якога іграе Уладзімір Зяленскі) трапляе ў турму па абвінавачванні ў арганізацыі дзяржаўнага перавароту.

«Я памёр?» — пытаецца ў тызеры трэцяга сезона персанаж Зяленскага.

«Як палітык — так», — адказвае яму персанаж Станіслава Боклана.

Уладзімір Зяленскі з'яўляецца адным з фаварытаў перадвыбарнай гонкі ва Украіне. Серыял, які супернікамі і крытыкамі Зяленскага ўспрымаецца як прыхаваная форма агітацыі, будзе паказаны 27, 28 і 29 сакавіка, у той час як самі прэзідэнцкія выбары адбудуцца 31 сакавіка. Трохсерыйную стужку пакажа найбуйнейшы ўкраінскі тэлеканал 1+1, які знаходзіцца пад кантролем алігарха Ігара Каламойскага.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру