У Бразіліі затрымалі экс-прэзідэнта краіны Мішэла Тэмера, паведамляе Reuters.
Тэмер і Русеф.
Яго затрымалі ў Сан-Паўлу і павезлі ў аэрапорт, адкуль яго на паліцэйскім самалёце даставяць у Рыа-дэ-Жанейра. Затрыманне было праведзена ў рамках аперацыі Lava Jato («Аўтамыйка»), якая ўключае ў сябе справы супраць шэрагу чыноўнікаў і службоўцаў дзяржкампаній.
Акрамя таго, выдадзены ордэр на арышт Велінгтона Марэйры Франка, экс-міністра энергетыкі і памочніка Тэмера і яшчэ шасці чалавек.
Тэмера затрымалі ў рамках расследавання пра карупцыю пры будаўніцтве АЭС.
Ён узначальваў краіну з 2016 па 2019 год, пасля імпічменту былога прэзідэнта Дылмы Русеф.
0
0
0
0
0
0