22.03.2019 / 00:35

Без шанцаў: Беларусь разгромна прайграла Нідэрландам з лікам 0:4 10

Фота з сайта uefa.com

У чацвер стартаваў адборачны турнір да Еўра-2020 па футболе. Сістэма простая: 10 групаў, на кантынентальнае першынство выходзяць па дзве каманды з групы. Апроч нас і Нідэрландаў, у групе Нямеччына, Паўночная Ірландыя і Эстонія.

У першым матчы Беларусь прайграла ў Ратэрдаме Нідэрландам з лікам 0:4.

Фактычна для нас усё скончылася нават не ў першым тайме, а на 51-й секундзе матча пасля памылкі Ігара Шытава.

Вызначыўся Мэмфіс Дэпай. На 21-й хвіліне атрымалі ад Вейналдума.

А на 61-й з пенальці забіў той жа Дэпай.

 На 86-й хвіліне фінальную кропку паставіў Ван Дэйк

Хто парадаваў, то гэта беларускія заўзятары на трыбунах.

24 сакавіка ў Белфасце матч супраць Паўночнай Ірландыі, што сёння на сваім полі перайгралі Эстонію (2:0). Гульня з ірландцамі таксама пачнецца катастрафічна позна: ў 22.45

У чэрвені два матчы ў Барысаве: супраць Эстоніі і Нямеччыны.

Калі што, у беларусаў ёсць план Б: прабіцца ў наступным сакавіку на Еўра праз Лігу Нацый. Нагадаем, там першы матч супраць Грузіі.

nn.by

0
belariy / Адказаць
22.03.2019 / 00:45
пічалька  )))
1
Niemand / Адказаць
22.03.2019 / 00:51
Эпіграф (вядомая фраза каментатара Ў. Навіцкага пачатку 90-х гадоў): "Але не, ужо гол...". Бадай, эпіграфам можна і абмежавацца. Такая гульня, што нават мацюгацца ляніва...
0
mikola ramanau / Адказаць
22.03.2019 / 00:55
Spaczuvaiu Kamandze ale dze trenery czasou Minskaga Dynama i *BATE*...? NIMA !......Tolki Hakei i Gulnja *Adnoga Akciora* ?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру