22.03.2019 / 06:18

Галоўны трэнер Нідэрландаў пасля разгрому беларусаў паскардзіўся, што яго каманда гуляла не надта добра 4

Фота з сайта uefa.com

Галоўны трэнер зборнай Галандыі Роналд Куман пракаментаваў перамогу над камандай Беларусі (4:0) на старце кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2020, піша Прэсбол.

«Хуткі гол Дэпая — гэта добры сцэнар. Але каманда павінна была працягваць гуляць дысцыплінавана. Мы ж пасля гола расслабіліся. Я ўбачыў за гэты адрэзак больш недахопаў, чым за ўвесь першы год майго кіраўніцтва зборнай Галандыі. Але ў канцоўцы першага тайма і ў другой палове каманда згуляла выдатна.

У нас сапраўды моцны калектыў, калі мы гуляем дысцыплінавана на працягу ўсяго матчу. Але мы ў матчах з такімі камандамі, як Германія, Англія ці Францыя мы павінны гуляць лепш. Вось чаму я быў злы з-за некаторых момантаў у нашай гульні. Мы можам гуляць у футбол вельмі добра, але мы не паказалі гэта на працягу ўсяго спаборніцтва з беларусамі»

Без шанцаў: Беларусь разгромна прайграла Нідэрландам з лікам 0:4

0
Брыдкая пачвара / Адказаць
22.03.2019 / 08:33
А што тады гульню нашых? Ды і гульнёй гэта цяжка назваць. Раней хоць трохі абараняліся, а цяпер ні абароны , ні атакі. Зусім сумны стан ў беларускай зборнай. Трэба пачакаць наступны матч, і паглядзець , што было ўчора : выпадковасць ці патрабуюцца радыкальныя змены
0
Галена з Бэрэзы / Адказаць
22.03.2019 / 08:58
Вангую, голландцы перед матчем в раздевалке обсудили: "Сегодня с нами на поле сборная Беларуси? Ну что, как сегодня сыграем? - Ну давайте  забьем им гол. - Что, всего один?  - Ну давайте 4"
0
kayfrom214 / Адказаць
22.03.2019 / 09:21
Брыдкая пачвара, а раней гэта калі? Я колькі памятую нашу каманду нацыянальную, а пабачыў упершыню яе гульню год 14 -15 таму, не магу ўзгадаць калі мы і ў атацы добра і ў абароне. Вось самы яскравы матч гэта Італія Беларусь, калі 4-3 усё скончылася. Калі Рамашчанка Буфону такую закалаціў, што не дай Бог :) а вось менавіта якасны паядынак, то не, не назаву. 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру