Miramax Films

Miramax Films

Амерыканскі акцёр Джон Траволта заявіў, што «Крымінальнае чытво» было адным з тых фільмаў, якія змянілі яго жыццё. Ён адзначыў, што не стаміўся ад вобразу ў гэтай карціне.

«Вось гэта маё кананічнае — чорны касцюм, танец у «Крымінальным чытве» — гэта ж такая зорная ілюзія!» — падкрэсліў Траволта.

Зорка Галівуда дадаў, што яму прыемна, калі яго ўспамінаюць у сувязі з роляй Вінсэнта Вегі, бо гэта кажа пра тое, што ён стварыў нешта асаблівае.

Пры гэтым найбольш лёсавызначальнай працай у кіно ён назваў «Ліхаманку суботняга вечара».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0