Магутны выбух на хімзаводзе ў кітайскай правінцыі Цзянсу забраў жыцці 47 чалавек. Пра гэта паведамляе Reuters.

640 пацярпелых знаходзяцца ў бальніцах, 32 з іх у цяжкім стане. Пасля выбуху будынак ахапіў пажар, які перакінуўся на суседнія заводы. Выбуховай хваляй выбіла вокны найбліжэйшых дамоў і школ.

Выбух прагрымеў днём 21 сакавіка. Першапачаткова паведамлялася пра шэсць загінулых і некалькіх дзясяткаў пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0