22.03.2019 / 09:56

26 паходняў і 155 удараў звону: беларусы Вільні ладзяць маштабныя Дні Памяці Каліноўскага

Вялікія ўрачыстасці пройдуць 22 і 23 сакавіка. Яны прысвечаныя 155-м угодкам з Дня смерці кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў.

22 сакавіка

А 10.30 на Лукішскім пляцы (Lukiškių aikštė) званы касцёла Святых Апосталаў Піліпа і Якуба будуць біць 155 разоў у гонар Кастуся Каліноўскага.

Пасля званоў, на працягу ўсяго дня, адбудзецца зачытванне імёнаў паўстанцаў, якое будзе цягнуцца да 19-й гадзіны, калі на Лукішскім пляцы будуць запаленыя 26 паходняў.

23 сакавіка

13.30 Збор удзельнікаў на вуліцы Святога Ігната 11 (Šv. Ignoto gatvė)

13.45 Пачатак шэсця на Лукішскі пляц

14.20 Пачатак урачыстасцяў на Лукішскім пляцы (Lukiškių aikštė)

16.00 Гістарычны круглы стол, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і Паўстанню 1863-1864 гг. у Нацыянальным музеі Літвы (Arsenalo gatvė 3)

18.00 Імша памяці паўстанцаў у касцёле Сьвятога Барталамея на Зарэччы (Užupio gatvė 17A)

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру