Мінчанка, якая два месяцы праляжала ў коме пасля сур'ёзнай аварыі пад Радашковічамі, змагла нарадзіць на свет здаровае дзіця. Пра гэта паведамілі ў эфіры АНТ у чацвер.

Галоўны спецыяліст аддзела меддапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Юлія Савачкіна распавяла, што працэнт выпадкаў усёй сусветнай практыкі, калі цяжарнасць у пацярпелай у ДТЗ заканчваецца шчасліва, меншы за 0,5. Дадзеную пацыентку аднаўлялі не ў адной сталічнай арганізацыі аховы здароўя. Працу вяла цэлая каманда спецыялістаў. Далей ёй трэба прайсці курс рэабілітацыі.

У аварыю 26-гадовая Калерыя Стэфаненка трапіла 27 кастрычніка мінулага года. У машыну, дзе з ёй ехаў 1,5-гадовы сын, урэзаўся іншы аўтамабіль. Загінулі чатыры чалавекі, пяцярых адправілі ў рэанімацыю. Калі адбылося ДТЗ, жанчына была на пятым месяцы цяжарнасці. Яна атрымала найцяжэйшыя траўмы і была дастаўлена ў бальніцу хуткай дапамогі. Два месяцы Калерыя была непрытомная. Аднак медыкі выратавалі не толькі жанчыну, але і яе не народжанае на той момант немаўля.

На мінулым тыдні на свет з'явілася дзяўчынка вагой 3,2 кілаграма. Яе назвалі Аліса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0