22.03.2019 / 11:22

У Смаргонскім раёне з фермы спрабавалі скрасці каня. Але нешта пайшло не так 1

Здарэнне адбылося 17 сакавіка ў 16:00 у Расле, паведамляе абласная міліцыя.

Двое 32-гадовых мужчын спакойна зайшлі на тэрыторыю малочна-таварнай фермы, прайшлі ў адкрытую стайню і звялі каня.

Адразу ніхто не спыніў старонніх. Ачомаліся работнікі прадпрыемства толькі тады, калі зламыснікі завялі каня за агароджу.

Тады супрацоўнікі фермы сталі крычаць, выкрадальнікі спалохаліся, кінулі жывёлу і кінуліся наўцёкі

Неўзабаве міліцыя іх затрымала. Гора-злачынцы нават знайшлі пакупніка, якому збіраліся прадаць каня за 1 500 рублёў.

0
Вецер валос. / Адказаць
22.03.2019 / 13:02
[Рэд. - выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру