22.03.2019 / 11:39

Ад метро «Усход» у Новую Баравую пускаюць маршрутку

Інтэрвал руху экспрэс-маршруту №1004-ТК складзе ў гадзіну пік 13 хвілін, кошт — 70 капеек.

Новы гарадскі экспрэс-маршрут №1004-ТК арганізуецца ў Мінску з 25 сакавіка. Ён звяжа спальны мікрараён «Новая Баравая» са станцыяй метро «Усход». Час маршруткі ў шляху — 9-11 хвілін, паведаміў МЛЫН.BY перавозчык.

Тэрытарыяльна вёска Копішча, у якой знаходзіцца шматпавярховая забудова, належыць да Мінскага раёна і транспартныя зносіны арганізаваны там слаба.

Першая маршрутка да метро будзе адпраўляцца ў 06:40 (гэта тычыцца як рабочых, так і выходных дзён). Ад метро ў «Новую Баравую» апошні рэйс запланаваны на 21:04 у працоўныя дні і на 20:57 у выходныя.

Што тычыцца інтэрвалу руху, то ў гадзіну пік ён складзе 13 хвілін, днём — 18-26 хвілін. У суботу і нядзелю час чакання складзе 13-23 хвіліны.

Курсіраваць маршрутнае таксі будзе ў абодвух напрамках па праспекце Незалежнасці, вуліцах Каліноўскага, Усіхсвяцкая, Гінтаўта, Леанарда да Вінчы, Авіяцыйная.

Пакуль у схеме маршруту дзевяць прыпынкаў («Усход», «Кірылы Тураўскага», «Гандлёвы цэнтр», «Усіхсвяцкая», «Бізнес-цэнтр», «Нябесная», «Авіяцыйная», «Арцёма Мікаяна», «Новая Баравая»), але ў перспектыве развіцця мікрараёна і падаўжэння вуліцы Авіяцыйная маршрут будзе адкарэктаваны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру