Лукашэнка даручыў узяць на кантроль пытанні цэн і ўзроўню заробкаў. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што да свайго прыезду ў Брэсцкі рэгіён ён даручыў правесці сацыялагічныя даследаванні, якія паказалі, што людзей больш за ўсё хвалюе рост цэн.

«Цэны, выплата заробкаў, працоўныя месцы і памер заработнай платы і пенсій», — пералічыў Лукашэнка пытанні, якія даручана трымаць на кантролі.

Разам з тым ён падкрэсліў, што як зарплаты, так і пенсіі ў першую чаргу залежаць ад эканамічнага развіцця і эфектыўнай работы прадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0