22.03.2019 / 12:48

Канал алігарха Каламойскага будзе цэлы дзень паказваць фільмы і перадачы з Зяленскім за некалькі дзён да выбараў 10

Тое, што галоўны медыярэсурс украінскага алігарха Ігара Каламойскага, тэлеканал 1+1, бязлітасна піярыць Уладзіміра Зяленскага — у гэтым нічога дзіўнага няма. Але маштабы гэтага піяру ўражваюць.

Вось так выглядае праграма перадач канала на пятніцу, 29 сакавіка, за 2 дні да выбараў. Зяленскі — цэлы дзень, з перапынкамі на навіны (але ў навінах ён таксама, хутчэй за ўсё, будзе). Прычым Зяленскі гэта не толькі «Слуга народу», а яшчэ «Чистоnews» і «Ліга сміху».

На наступны дзень, у суботу, за дзень да выбараў, таксама Зяленскі. З прэм'ерай новага «Квартала». І адразу пасля «Квартала», у прайм-тайм, дакументальны фільм пра Рональда Рэйгана (Рональд Рэйган стаў прэзідэнтам США, хаця паводле сваёй першай прафесіі ён быў, як і Зяленскі, акцёрам). Агучыў гэты фільм на ўкраінскую… таксама Уладзімір Зяленскі.

ММ

13
Алесь / Адказаць
22.03.2019 / 12:50
Ці не званітуе гледачоў ад такой колькасці зяленскіх?
8
Палескі партызан / Адказаць
22.03.2019 / 13:10
Зваротнага эфекту могуць дачакацца. Задзяўбе так, што людзі прагаласуюць за меншага балбатуна.
9
Васіль / Адказаць
22.03.2019 / 13:23
Ганьба, а не дэмакратыя.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру